ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначылі ў бібліятэках Століншчыны.

"Нашы правы і абавязкі" - пад такой назвай 13 сакавіка прайшла гадзіна прававых ведаў у Рубельскай бібліятэцы. У два этапы, для дзвух груп чытачоў бібліятэкар расказала, што такое Канстытуцыя і калі яна ўзнікла ў нашай краіне, якія артыкулы змешчаны там. Нагадала пра абавязкі дзяцей перад бацькамі і дзяржавай наогул. Была праведзена гульня "Дазваляецца і забараняецца", конкурс па казкам і падарожжа па дзіцячаму прававому сайту.
   Гадзіна прававых ведаў “Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” прайшла ў Лядзецкай сельскай бібліятэцы, таксама падрыхтавана выстава “Наша краіна – Рэспубліка Беларусь”.
   15 сакавіка ў Рухчанскай сельскай бібліятэцы праведзены ўрок права. Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з асноўным законам дзяржавы – Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна. Усе разам паўдзельнічалі ў віктарыне “Свет права”.