ГУК «Столинская районная библиотечная система»

15 верасня ў краіне адзначаецца Дзень бібліятэк. З нагоды свята як бібліятэкараў, так і чытачоў шэраг бібліятэк раёна правялі мерапрыемствы, прысвечаныя бібліятэцы як найвялікшай скарбніцы ведаў і культуры.

Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка наладзіла акцыю “Чытаем беларускую кнігу”, а таксама пазнавальную экскурсію “Кніга і бібліятэка ў жыцці чалавека”. Цікавасць наведвальнікаў вызвала выстава-пошта “Цудоўная краіна – Бібліятэка”.
   Верхнецерабяжоўская сельская бібліятэка для вучняў старэйшых класаў правяла жартоўную гадзіну-віктарыну, таксама прысвечаную бібліятэкам.
   Інфармхвілінка “Бібліятэка – наш цёплы дом” прайшла ў Відзіборскай сельскай бібліятэцы. Для наведвальнікаў была аформлена тэматычная паліца “Кнігі на любы густ”. Усе, хто прыйшлі ў гэты дзень у бібліятэку, прынялі ўдзел у абмеркаванні цікавых фактаў аб бібліятэцы, аб папулярных кнігах і аўтарах, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб кнігах.
   Вялікамалешаўская сельская бібліятэка запрасіла на экскурсію пад назвай “Разам з сябрамі – у бібліятэку”. Дзеці яшчэ больш даведаліся пра бібліятэкі і кнігі, пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі.