ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Пятага верасня краіна адзначыла Дзень беларускага пісьменства, які па-сапраўднаму з’яўляецца святам роднага слова, умацоўвае любоў да беларускай мовы, культуры і гісторыі.


Мерапрыемствы, якія праходзяць з нагоды свята, паказваюць адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстроўваюць гістарычны шлях пісьменства і друку ў Беларусі.

Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка зладзіла акцыю “Чытаем беларускую кнігу”, падчас якой для ўдзельнікаў прайшло падарожжа па старонках беларускай літаратуры, знаёмства з беларускімі аўтарамі і іх творамі. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі буклет “Чытаем разам, чытаем па-беларуску”.

Дзень беларускага пісьменства адзначылі чытачы і бібліятэкары Рубельскай сельскай бібліятэкі. “Спадчына: ад пакалення да пакалення” - пад такой назвай прайшла гадзіна беларускага пісьменства. Спачатку бібліятэкары распавядалі пра жыццё і дзейнасць такіх знакамітых асветнікаў як Ф. Скарына, Е. Полацкая, С. Полацкі, М. Гусоўскі, С. Будны і іншыя. Цікавым быў аповед дзяўчыны, якая сёлета наведала старажытны Полацк і сваімі вачыма ўбачыла той самы першы беларускі друкарскі станок і яшчэ шмат чаго цікавага расказала прысутным. Бібліятэкары таксама пазнаёмілі чытачоў з творчасцю мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, якія зрабілі значны ўклад у развіццё нацыянальнай мовы і літаратуры. Жадаючыя зрабілі фотаздымкі каля кніжнай паліцы, прысвечанай тэме пісьменства “Промні асветніцтва”.

Манькавіцкая сельская бібліятэка для сваіх наведвальнікаў падрыхтавала выставу-агляд “І ажываюць спадчыны старонкі…”.

У Рухчанскай сельскай бібліятэцы таксама прайшла гадзіна беларускага пісьменства, дзе маленькім наведвальнікам расказалі гісторыю ўзнікнення пісьменства на тэрыторыі Беларусі, якімі людзьмі праславілася беларуская зямля, а на заканчэнне ўсе актыўна адказалі на пытанні віктарыны.