ГУК «Столинская районная библиотечная система»

З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў у бібліятэках Століншчыны да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна прайшлі літаратурныя гадзіны, газіны паэзіі, арганізаваны літаратурныя выставы.


20 ЛЮТАГА

У Хатамельскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Цудоўнае святло Рыгора Барадуліна”. Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях паэта-юбіляра. Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы паэта, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

23 ЛЮТАГА
Літаратурная гадзіна “Цудоўны свет Рыгора Барадуліна” прайшла ў Дубайскай сельскай бібліятэцы. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэта, расказала аб яго творах, узнагародах і заслугах. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная паліца твораў Рыгора Барадуліна.

26 ЛЮТАГА
У Велямiцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзiна паэзii “Нязгаснае сузор'е Рыгора Барадулiна”. На мерапрыемстве прысутнiчалi вучні 5-га класа Велямiцкай сярэдняй школы. Бiблiятэкары пазнаёмiлi дзяцей з цiкавымi творамi знакамiтага беларускага паэта, пагаварылi пра жыццё і творчасць пiсьменнiка, зачыталi вершы “Матчына хата”, “Рака Пцiч”, “Красавiк” i iнш. Дзеці адзначылі, што ў сваіх вершах паэт заклiкае берагчы сваю Радзiму, шанаваць сваiх бацькоў, родную мову, перадае яскравыя краявіды роднай прыроды.

28 ЛЮТАГА
У Белавушскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна паэзіі “Цудоўны свет паэзіі Рыгора Барадуліна”. Загадчык бібліятэкі Наталля Бараноўская падрыхтавала кніжную выставу па творчасці аўтара. Бібліятэкар Наталля Горбач расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях Рыгора Барадуліна, жанравую разнастайнасць яго паэзіі для дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, загадкі і інш. Затым прысутныя чыталі вершы паэта. Напрыканцы мерапрыемства дзеці абмеркавалі прачытаныя творы і падзяліліся ўражаннямі.