ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Хроніка аб рабоце бібліятэк ДУК “Столінская РБС”. Чэрвень 2018 г.

У чэрвені 2018 года бібліятэкі ДУК “Столінская РБС”
рацавалі згодна планаў работы і асноўных праграм дзейнасці.
Асноўныя мерапрыемствы бібліятэкі сістэмы праводзілі да Міжнароднага дня абароны дзяцей, Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, Дня моладзі Беларусі. Першы месяц лета адкрыў праграму летніх чытанняў-2018 “З кнігай вакол свету за 90 дзён лета” і бібліятэкі працавалі ў межах вызначанага тэматычнага накірунку.
Сярод масавых мерапрыемстваў можна адзначыць наступныя:
Да Міжнароднага дня аховы дзяцей
1.06. – Столінская раённая дзіцячая бібліятэка – удзел у раённым свяце да Міжнароднага дня аховы дзяцей у Столінскім ГДК. Бібліятэка прадстаўляла ілюстраваныя выставы дзіцячай літаратуры “Па дарогам казак Пушкіна” і “Машыны казкі”, праводзіла гульнявыя конкурсы, віктарыны “Хто ў казцы жыве?”, “Жылі-былі казкі”, “Падарожжа па казкам” і інш.
1.06.- Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка – святочная праграма “Шчаслівае дзяцінства на планеце Зямля” з удзелам вучняў 1-2 класаў і выхаванцаў дзіцячага садка № 3. Бібліятэкары пазнаёмілі з насычанай праграмай летніх чытанняў у час канікул, а ў зале чакалі казачныя героі – Маша, Мядзведзь, бабуля-казачніца, якія і запрасілі дзяцей у казачнае падарожжа з гульнямі, конкурсамі, загадкамі, песнямі.
1.06. – Рубельская сельская бібліятэка – ранішнік «Дзяцінства - радасці краіна», з якога пачаліся летнія чытанні-2018 у Рубельскай бібліятэцы. Пад час мерапрыемства выступалі дзяўчынкі з дзіцячага хору “Благавест”. Усе выступаючыя – удзельнікі аматарскага аб'яднання «Вясёлка», якое дзейнічае пры бібліятэцы.
1.06. - Вялікамалешаўская сельская бібліятэка – свята “Дзяцінства – радасці краіна”, дзе маленькіх удзельнікаў чакаў цэлы свет забаў – вясёлыя гульні, конкурсы, сюрпрызы. Самымі цікавымі былі гульня-віктарына “Дзяцінства пад аховай права” і конкурс казачных герояў “З якой я казкі?”.
1.06. – Дубайская сельская бібліятэка – святочная праграма “Дзяцінству сонца падарыце”, у якой прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячага садка. Дзеці чыталі вершы пра лета і сяброўства, прымалі ўдзел у гульнях, мультвіктарыне. Скончылася свята дзіцячай дыскатэкай.
1.06. – Харомская сельская бібліятэка – свята дзяцінства “Шчаслівае дзяцінства – пара залатая”. У праграме мерапрыемства – літаратурныя конкурсы і віктарыны, гадзіна творчасці і конкурс малюнкаў “Гэты свет намаляваны намі”.
1.06. – Манькавіцкая сельская бібліятэка – гульнявая праграма “Запрашаем у краіну Кнігаград”, пад час якой выхаванцы Манькавіцкага яслі-сада адправіліся ў пазнавальнае падарожжа з літаратурнымі і казачнымі конкурсамі, загадкамі і г.д. // Навіны Палесся. – 2018. – 8 чэрвеня.

Да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя
5.06. – Манькавіцкая сельская бібліятэка – акцыя “Зробім нашу вёску чысцей” з удзелам наведвальнікаў з ліку пастаянных чытачоў, калектыву Манькавіцкага яслі-садка.
6.06. – Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка – экалагічны турнір “Гэты чароўны свет прыроды”.
5.06. – Рухчанская сельская бібліятэка – экалагічны турнір на свежым паветры з паходам у лес “Загадкі ў лесе на кожным кроку”.
5.06. – Лядзецкая сельская бібліятэка – экалагічная гульня-падарожжа “Прагулка ў парку і ў лесе” з віктарынамі, загадкамі, конкурсамі, гульнёй “Эколаг”.

Да Дня памяці святой Еўфрасінні Полацкай
5.06. – Верхнецерабяжоўская сельская бібліятэка – гістарычная гадзіна “Каб памяць пра асветніцу жыла”.
5.06. – Вялікамалешаўская сельская бібліятэка – літаратурна-гістарычная кампазіцыя “Каб памяць пра асветніцу жыла”.
5.06. – Беражноўская сельская бібліятэка – літаратурна-гістарычная замалёўка “Духоўная крыніца Беларусі”.

Да Міжнароднага дня сяброў
8.06. – Дубайская сельская бібліятэка – забаўляльна-гульнявая праграма “Вместе весело шагать”, конкурсы, гульні якой прысвечаны сяброўству. Вынікам мерапрыемства стала створанае ўдзельнікамі дрэва сяброўства.

Да Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22.06. – Давыд-Гарадоцкая гарадская бібліятэка – урок мужнасці “Памяць балючых гадоў”, дзе ўдзельнікі даведаліся аб бітве за Брэсцкую крэпасць, аб Маскоўскай і Сталінградскай бітвах, Курскай і іншых вырашальных падзеях ваенных гадоў.
22.06. - Веляміцкая сельская бібліятэка – гадзіна патрыятызму “Дзень памяці і смутку”.
22.06. – Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка – гадзіна патрыятызму “Не змоўкне слава тых гадоў”.
22.06. – Рухчанская сельская бібліятэка – гадзіна гісторыі і патрыятызму “Горкая праўда вайны”.
22.06. – Беражноўская сельская бібліятэка – экскурсія ў музей КСУП “Беражное”, пад час якой асаблівая ўвага надавалася перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Бібліятэкар расказала аб ветэранах сваёй вёскі.

Да Дня моладзі
24.06. – Давыд-Гарадоцкая гарадская бібліятэка – гадзіна актуальнай размовы “Што чытае моладзь?”. Бібліятэкары правялі апытанне сярод чытачоў з мэтай даведацца, што чытае моладзь. У выніку атрымалася, што сучасная моладзь захапляецца містыкай і фантастыкай. Выклікаюць цікавасць кнігі аб сэнсе жыцця, каханні. У прыярытэце – замежная літаратура на электронных носьбітах.

Летнія чытанні-2018
чэрвень – “Падарожжа на планету ЗіП” (закон і права)
Беражноўская сельская бібліятэка – прававы квэст-гульня “Ад правілаў – да права”. Мерапрыемства падрыхтавана па матывам любімых казак, дзе казачныя персанажы выступалі ў ролі правапарушальнікаў.
Рэчыцкая гарпасялковая бібліятэка – урок права “У лабірынтах права” для дзяцей школьнага лагера СШ № 3. Мерапрыемства праведзена ў форме падарожжа па краіне прававых ведаў з прыпынкамі “Казачны”, “Медыцынскі”, “Школьны” і інш.
Манькавіцкая сельская бібліятэка – прававая гульня “Маленькім чалавечкам – вялікія правы”.
Сямігосціцкая сельская бібліятэка – інтэлектуальная гульня – брэйн-рынг “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, у ходзе якой дзеці спаборнічалі ў ведах адміністратыўнага права. Разглядаліся розныя прававыя сітуацыі, пытанні.
Столінская раённая дзіцячая бібліятэка – наведванне натарыяльнай канторы Столінскага раёна ўдзельнікамі аматарскага аб’яднання “Юны правазнаўца” з мэтай знаёмства з прафесіяй натарыуса і асноўнымі функцыямі натарыяльнай канторы. Пад час сустрэчы рабяты пазнаёміліся з рознымі відамі натарыяльных працэдур, задалі пытанні, якія іх цікавілі.

Іншыя мерапрыемствы
14.06. – пазнавальна-прафесійны візіт па бібліятэках Століншчыны бібліятэкараў Барысаўскага раёна ў межах Х міжрэгіянальнага выязднога семінару “Ключавыя аспекты дзейнасці публічных бібліятэк рэгіёна: стратэгічныя задачы і перспектывы развіцця”. Бібліятэкары Барысаўшчыны наведалі Столінскую цэнтральную раённую бібліятэку і Давыд-Гарадоцкую гарадскую бібліятэку, дзе знаёміліся з вопытам калег. У Столінскай ЦРБ гасцей сустракалі супрацоўнікі на чале з дырэктарам Ляшкевічам І.П. Для ўдзельнікаў семінара правялі экскурсію па бібліятэкам, абмеркавалі агульныя праблемы, падзяліліся вопытам іх вырашэння. Удзельнікі семінару і прымаючы бок, акрамя карысці ад абмену вопытам бібліятэчнай работы, атрымалі мноства станоўчых эмоцый ад жывых стасункаў і ўзаемнага інтарэсу // Навіны Палесся. – 2018. – 29 чэрвеня.
17.06. – Глінкаўская сельская бібліятэка – урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 65-гадоваму юбілею бібліятэкі, сабрала жыхароў аграгарадка, прыхільнікаў кнігі, былых бібліятэкараў. Са сцэны гучалі віншаванні ад прадстаўнікоў сельвыканкама, Глінкаўскай СШ і дзіцячага садка, Глінкаўскага сельскага Дома культуры, ветэранаў бібліятэчнай справы. Лепшыя чытачы ў розных намінацыях адзначаны падзякамі. Культработнікі, вучні школы выступілі з музыкальнымі нумарамі і тэатралізаванымі мініяцюрамі // Навіны Палесся. – 2018. – 29 чэрвеня.